Зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе другі матч на чэмпіянаце свету

5 мая 2013
Сапернік, Славенія, з некаторых пор больш чым прынцыповы. Менавіта славенцы сталі для нашай зборнай непераадольнай перашкодай на шляху да Алімпіяды ў Сочы. У Стакгольме працуе здымачная група сумеснага праекту Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Федэрацыі хакея, Пункт адліку.


Перадматчавыя расклады пазнаем у Андрэя Іванова.
Напярэдадні сённяшняга матчу галоўная задача Андрэя Скабелкі - зладзіцца з рэваншысцкімі настроямі. Помста, як вядома, страва, якую падаюць халодным, таму і падысці да паядынку са Славеніяй трэба з халоднай галавой. На баку беларускай каманды невялікая перавага - дзень адпачынку, у той час як славенцы правядуць другі матч запар. Напярэдадні яны прайгралі Нарвегіі.
Андрэй Скабелка праводзіць паралелі з алімпійскай кваліфікацыяй не стаў, заявіўшы, што ў нас новая каманда і новы турнір.
Напярэдадні ў Стакгольме адбылася сустрэча Яўгенія Варсіна і Прэзідэнта IIHF Ренэ Фазеля. Паводле слоў старшыні беларускай федэрацыі хакея, Фазель цікавіўся абсалютна ўсім, што тычыцца арганізацыі мінскага чэмпіянату свету. Сустрэча працягвалася каля 1,5 гадзін.
У постаці беларускай зборнай усё добра, у рабочым рэжыме, траўміраваных няма, а ўлічваючы нядрэнную стартавую гульню супраць Чэхіі, сёння ёсць шанец, прычым нядрэнны, папоўніць ачковы багаж. Застаецца дадаць, што матч Беларусь - Славенія пачнецца ў 13 гадзін 15 хвілін.