Зборная Беларусі па хакеі правядзе матчы Еўравыкліку супраць Нарвегіі

27 апреля 2018

Заключная рэпетыцыя. Зборная Беларусі па хакеі за тыдзень да старту чэмпіянату свету правядзе матчы Еўравыкліку супраць Нарвегіі. Сёння каманды згуляюць у Жлобіне, у суботу - у Бабруйску. Абодва паядынкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак сустрэч у 7 вечара. А планетарны турнір для нашай каманды стартуе 4 мая гульнёй супраць Швецыі. У поўным аб'ёме чэмпіянат свету пакажа тэлеканал "Беларусь 5".