Зборная Беларусі па хакеі правядзе матчы Еўравыкліку супраць Даніі

20 апреля 2018

Два тыдні да старту чэмпіянату свету па хакеі. Зборная Беларусі ў рамках падрыхтоўкі правядзе чарговыя матчы Еўравыкліку супраць гаспадароў будучага форуму - Даніі. Каманды згуляюць дзве сустрэчы - сёння і заўтра. Абедзве пройдуць у Гродне. Убачыць супрацьстаянні можна ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Пачатак у 19:00. Дарэчы, пасля гэтых спарынгаў нашых хакеістаў чакаюць яшчэ два дамашнія таварыскія матчы. 27 і 28 красавіка ў Жлобіне і Бабруйску Беларусь згуляе з Нарвегіяй.