Зборная Беларусі па хакеі правядзе матч з Францыяй. Паядынак у 18:00.

3 ноября 2016

Зборная Беларусі па хакеі правядзе свой першы матч пасля правалу на фінальнай алімпійскай кваліфікацыі на Еўрачэленджы ў Славеніі. Першы сапернік - Францыя. Паядынак пачнецца ў 18:00. Дэйв Льюіс выклікаў у зборную 22 хакеісты. 8 з іх - гульцы мінскага "Дынама". У ростэры толькі 2 галкіперы - Карнавухаў і Пронін. Акрамя французаў, беларусы згуляюць з камандамі Латвіі і Славеніі.