Зборная Беларусі па хаккеі правядзе два выставачныя матчы супраць алімпійскай каманды Расіі

2 апреля 2019

Пасля пройгрышу "Шахцёра" "Нёману" ў паўфінале Экстралігі: 8 хакеістаў "гарнякоў" выкліканыя ў кэмп нацыянальнай зборнай: варатар - Карнавухаў, абаронцы - Сушко і Бакун, нападаючыя - Туркін, Боўбель, Дзямкоў, Камбовіч, Ліцвінаў.   Работу ў кэмпе ўжо пачалі Андрэй Бялевіч і Вячаслаў Грэцкі. Нагадаем, зборная Беларусі правядзе два выставачныя матчы супраць алімпійскай каманды Расіі 5 і 6 красавіка.