Зборная Беларусі па хакеі прайграла Нарвегіі 1:3

12 мая 2013
Зборная Беларусі па хакеі страціла ўсе шанцы на выхад у плэй-оф чэмпіянату свету, прайграўшы напярэдадні Нарвегіі 1:3.

Галоўны трэнер Андрэй Скабелка прызнаўся, што гэта быў горшы матч у выкананні яго падапечных. І насамрэч беларусы саступілі па ўсіх артыкулах, не паказаўшы і 50-ці працэнтаў свайго патэнцыялу. Адзначым, да ўчарашняга дня беларусы Нарвегіі ў рамках чэмпіянатаў свету не прайгравалі.

На турніры нашай камандзе засталося правесці два матчы - 13-га і 14-га мая з Даніяй і Швейцарыяй.