Зборная Беларусі па хакеі аддала даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны

4 мая 2016

Успаміналі герояў Вялікай Айчыннай вайны сёння і нашы хакеісты. Сімвалічна, перад стартам юбілейнага сусветнага першынства па хакеі наша дружына аддала даніну павагі тым, хто больш як 70 гадоў таму цаной жыццё стаяў за Радзіму. Дзякуючы каму зараз і ў іх ёсць магчымасць адстойваць гонар сваёй краіны на сусветным узроўні. 6 мая у сваім дэбютным матчы беларусы ў Пецярбургу згуляюць з Фінляндыяй. Трансляцыю паядынку будзе весці тэлеканал "Беларусь 1". Аб падзеі, якая ўжо даўно стала традыцыяй, і апошніх навінах зборнай Беларусі - рэпартаж Станіслава Ліпскага.

Дэйв Льюіс толькі сёння раніцай канчаткова вызначыўся з ростэрам нацыянальнай зборнай: тут 12 гульцоў мінскага "Дынама", 5 хакеістаў з іншых клубаў КХЛ, Дзюкаў, Хенкель і Дзямкоў прадстаўляюць экстралігу, Гатавец і Евянко прыляцелі з-за акіяна, Віталь Коваль сёння дэлегат з чэмпіянату Швецыі. Усяго 25 хакеістаў адправіліся ў Расію.

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі: "Складаны выбар, вельмі складаны, але ў камандзе сёння наймацнейшыя, шкада, не будзе з намі Міхаіла Грабоўскага, але і без яго каманда здольная і павінна пісаць новую гісторыю".

Але перад гэтым успамінаем старую, і размова не аб выступленні каманды на топ-турнірах.

Чэмпіянаты свету, як правіла, заўсёды праходзяць у маі. І дзе б ні знаходзілася зборная Беларусі, каманда заўсёды знойдзе магчымасць аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай. Таму наведванне плошчы Перамогі беларускай дэлегацыяй перад вылетам на турнір ужо даўно выйшла за рамкі проста традыцыі.

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі : "Тая перамога вельмі шмат значыць для Беларусі, у прынцыпе, для ўсяго свету - нам нельга забывацца пра тое, чым героі ахвяравалі дзеля нас. І сёння мы гаворым ім дзякуй".

Вось гэтыя "чорна-белыя" кадры як яшчэ адзін кліч з мінулага: Міжнародная федэрацыя хакея падрыхтавала спецыяльны ролік, прысвечаны планетарнаму форуму ў Расіі - чэмпіянат свету ў Маскве і Санкт-Пецярбургу стане юбілейным, 80-ым.

Зборная Беларусі адпраўляе на турнір з задачай прабіцца ў паўфінал.

6 мая стартуе матчам супраць Фінляндыі, сапернік у суботу - ЗША, у Дзень Перамогі ўдар трымаць будзем перад дзеючым чэмпіёнам - Канадай. Славакія, Германія, Венгрыя і Францыя праэкзаменуюць нас далей.

Белтэлерадыёкампанія матчы нацыянальнай зборнай пакажа на тэлеканале "Беларусь 1", "Беларусь 2" пакажа ўсе гульні гаспадароў першынства - Расіі, "Беларусь 5" - паядынкі.