Зборная Беларусі па хакеі апусціцца на тры радкі ў абноўленым рэйтынгу ІІХФ

16 мая 2018

Па выніках чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі апусціцца на тры радкі ў абноўленым рэйтынгу ІІХФ на 14-ю пазіцыю. На планетарным форуме беларусы занялі 15 месца, абыдучы толькі па лепшай розніцы шайб каманду Паўднёвай Карэі. Абодва калектывы пакінулі элітны дывізіён. Наперад у рэйтынгу мы прапусцілі французаў, латышоў і датчан.