Зборная Беларусі па хакеі абыграла Славенію 4:1

2 мая 2019

Важны матч на шляху ў эліту! Зборная Беларусі па хакеі ў трэцяй гульні чэмпіянату свету ў першым дывізіёне гуляла супраць Славеніі. Сапернік двойчы заступаў дарогу нашым хлопцам на Алімпіяду, таму настрой на рэванш меў месца. Ужо на чацвёртай хвіліне беларусы адкрылі лік. Адрозніўся Ягор Шаранговіч. З такімі лічбамі пратрымаліся да старту трэцяга перыяду, на чацвёртай хвіліне якога славенцы закінулі шайбу ў адказ. Але літаральна тут жа нашы хлопцы зноў выйшлі наперад і ўмацавалі перавагу 4:1. Галы Алега Явенкі і Джэфа Плата. Апошняя хвіліна сустрэчы.

Каментарыі беларускіх хакеістаў - у нашых наступных выпусках навін.