Зборная Беларусі па хакеі пачала вырашальны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету

29 марта 2017

Пакуль без натуралізаваных паўночнаамерыканцаў. Зборная Беларусі па хакеі пачала вырашальны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які ў маі прымуць Парыж і Кёльн. У сённяшняй трэніроўцы ўдзельнічаў 31 гулец. Лінгле, Плат, Лаланд і Бэйлен па розных прычынах пакуль не з камандай.

Найбліжэйшыя падрыхтоўчыя матчы каманда Дэйва Льюіса правядзе 7 і 8 красавіка на выездзе супраць Латвіі.