Зборная Беларусі па хакеі гуляе са зборнай Славеніі

2 мая 2019

Прама зараз пачаўся новы іспыт для зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне. У трэцім матчы турніру беларусы сустракаюцца са Славеніяй. Гэтыя кадры мы атрымліваем з Казахстана ў рэжыме рэальнага часу, прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5". Нагадаем, у двух папярэдніх турах каманда Андрэя Сідарэнкі набрала максімальна магчымую колькасць ачкоў - 6.

Важная гульня з турнірнага пункта погляду і ў 16:30. На лёд супраць гаспадароў - каманды Казахстана - выйдзе зборная Паўднёвай Карэі. Пакуль абодва калектывы, як і наш, ачкі не страчвалі.