Зборная Беларусі па хакеі да 17-ці гадоў здабыла другую перамогу на турніры ў Канадзе

25 декабря 2015

Зборная Беларусі па хакеі да 17-ці гадоў у другім таварыскім матчы на міжнародным турніры ў Канадзе здабыла другую перамогу. Падапечныя Яўгена Есаулава разграмілі каманду Аўстрыі да 18-ці гадоў - 7:1. У першай сустрэчы наша каманда абгуляла калектыў з Альберты "Кемікал Байзанз". Заўтра беларусы згуляюць супраць "Шэрвуд Парк Эніс Кінгз". Турнір завершыцца 1 студзеня.