8 медалёў! Нягледзячы на ўсе цяжкасці, зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ вярнулася з чэмпіянату Еўропы з польскай Познані са значным трафеем. "Беларускія спартсмены з гонарам праходзяць любыя складанасці, хай нават лагістычнага характару, бо дахаты прыйшлося дабірацца аўтобусам". Пра гэта сёння распавёў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Уладзімір Шантаровіч. У беларусаў тры залатыя медалі, тры сярэбраныя і два бронзавыя. І трэцяе агульнакаманднае месца. Шантаровіч прызнаўся, што ў сучасным свеце неабходна быць гатовым да любых знешніх фактараў, якія могуць паўплываць на вынік. Але ў камандзе ўпэўнены.
На нашых весляроў беларускія балельшчыкі змогуць паглядзець не толькі ў алімпійскім Токіа, але і дома. На наступным тыдні вяслярны канал у Заслаўі прыме чэмпіянат Беларусі.













