Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ вярнулася з чэмпіянату Еўропы

18 июля 2017

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ вярнулася з чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у балгарскім Плоўдзіве. Гэта першыя буйныя спаборніцтвы пасля Алімпіяды ў Бразіліі, якую наша мужчынская каманда прапускала з-за незаконнай дыскваліфікацыі міжнароднай федэрацыі. У выніку беларускія спартсмены заваявалі 6 медалёў і ў агульным заліку па колькасці ўзнагарод занялі 5-е месца.

Галоўным стартам сезона для байдарачнікаў-канаістаў стане чэмпіянат свету. Ён пройдзе напрыканцы жніўня ў Чэхіі.