Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сёння паспрабуе павялічыць калекцыю ўзнагарод

27 августа 2017

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сёння, у заключны дзень чэмпіянату свету ў Чэхіі, паспрабуе павялічыць калекцыю ўзнагарод. Напярэдадні нашы весляры ўзялі два бронзавыя медалі і два залатыя. На верхнюю прыступку п’едэстала ўзнімаліся Арцём Козыр і Вольга Худзенка. На трэцюю Вольга Наздрова - Каміла Бобр і Раман Петрушэнка - Віталь Бялько. Прамая трансляцыя з Чэхіі сёння ў 10:55 на "Беларусь 5".