Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ перамагла ў агульнакамандным медальным заліку на ЧС

24 августа 2015

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ перамагла ў агульнакамандным медальным заліку на чэмпіянаце свету, які напярэдадні завяршыўся ў Мілане. Каманда Уладзіміра Шантаровіча заваявала пяць залатых медалёў, два сярэбраныя і тры бронзавыя. Другое месца ў Германіі (4-2-4), трэцяе - у Венгрыі (3-6-4). У агульнай колькасці ўзнагарод першынствавалі венгры з 13-ю медалямі, беларусы - другія (10).