Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ адправілася на чэмпіянат свету ў Данію

13 сентября 2021

Да новых перамог у наймацнейшым складзе. Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ адправілася ў Капенгаген на чэмпіянат свету. Беларуская флатылія ў Даніі заяўлена практычна ва ўсіх відах праграмы. Склад той жа, што быў у Японіі. Аднак дадаліся канаісты. Таксама аднавілася пасля траўмы стаер Вольга Клімава.

У чацвер і пятніцу пройдуць кваліфікацыйныя заезды. А вось розыгрыш медалёў запланаваны на выхадныя. Прамыя трансляцыі фіналаў чэмпіянату свету будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".