Зборная Беларусі па гандболе выходзіць у фінальную стадыю чэмпіянату свету.

16 июня 2014

Зборная Беларусі па гандболе трэці раз у гісторыі выходзіць у фінальную стадыю чэмпіянату свету. Пасля мінімальнага выязнога паражэння 27:28 напярэдадні ў Мінск-Арэне каманда Юрыя Шаўцова ўпэўнена перайграла Чарнагорыю - 30:24. Героямі матча сталі Дзяніс Рутэнка і Барыс Пухоўскі - у кожнага па сем мячоў. Планетарны форум пройдзе ўжо ў студзені ў Катары.


У 2013-м годзе нашы гандбалісты выступалі на чэмпіянаце свету, а сёлета - на чэмпіянаце Еўропы. Зараз трэба перамагаць у Катары.