Зборная Беларусі па гандболе захоўвае шанцы на выхад у паўфінал чэмпіянату Еўропы

19 января 2020
Зборная Беларусі па гандболе, якая перамагла ўчора Чэхію 28:25, захоўвае шанцы на выхад у паўфінал турніру.

Каб ступіць у адну другую, камандзе Юрыя Шаўцова неабходна перамагаць і Аўстрыю, і Іспанію. Іспанцы пры гэтым павінны саступіць Харватыі. Зборная Германіі павінна страціць ачкі як мінімум у адным з двух астатніх паядынкаў - немцам гуляць з камандамі Аўстрыі і Чэхіі. Для выхаду ў алімпійскую кваліфікацыю беларусы павінны займаць мінімум трэцяе месца ў групе. Чацвёртае месца стане прахадным для нашай каманды толькі ў выпадку, калі ў паралельным секстэце шведы змогуць падняцца на другі або трэці радок. Гульня Беларусь - Іспанія пройдзе заўтра і стартуе ў 20:15.