Зборная Беларусі па гандболе сёння згуляе другі матч супраць Даніі

2 мая 2015

Зборная Беларусі па гандболе сёння ў гасцях згуляе другі матч супраць Даніі ў адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы-2016. Нагадаем, у першым матчы на "Чыжоўка-Арэне" датчане апынуліся мацнейшыя за нашу каманду - 36:27. Зараз у турнірнай табліцы другой групы лідзіруе Данія, у Беларусі другое месца. Боснія і Герцагавіна - бронза, і аўтсайдар - зборная Літвы. Адзначым, у фінальную частку чэмпіянату Еўропы выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з сямі адборачных груп, а таксама лепшая трэцяя зборная.