Зборная Беларусі па гандболе сёння згуляе супраць шведаў. Прамая трансляцыя ў 22:30

20 января 2021

Абавязкова перамагаць фаварыта групы - шведаў - з такой нялёгкай задачай выйдзе сёння на матч асноўнага раўнда гандбольнага чэмпіянату свету супраць скандынаваў зборная Беларусі. Гульня пачнецца ў 22:30 па беларускім часе і будзе ў прамым эфіры трансліравацца на тэлеканале "Беларусь 5". Становішча каманд у групе: Швецыя - 4 ачкі, Расія - 3, Егіпет - 2, Славенія - 2, Беларусь - 1, Паўночная Македонія - без ачкоў.