Зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе стартавы матч кваліфікацыі на Еўра-2020

25 Кастрычніка 2018

Новы адбор з думкамі аб вяртанні рэпутацыі. Зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе стартавы матч кваліфікацыі на Еўра-2020. У саперніках - каманда Босніі і Герцагавіны. Сустрэча пройдзе ў мінскім спарткомплексе "Уручча". Таксама ў нашай групе зборныя Чэхіі і Фінляндыі. На кантынентальны форум напроста выйдуць дзве каманды. Прамая трансляцыя сустрэчы Беларусь - Боснія і Герцагавіна ў 6 вечара на тэлеканале "Беларусь 5".