Зборная Беларусі па гандболе з перамогай вярнулася ў Мінск з Пльзені

11 апреля 2019

Дахаты ў добрым настроі. Зборная Беларусі па гандболе вярнулася ў Мінск з Пльзені, дзе напярэдадні ў трэцім туры кваліфікацыйнага турніру на чэмпіянат Еўропы-2020 абгуляла Чэхію, 31:30. 

Наша каманда зраўнялася ў табліцы з чэхамі, але апярэджвае саперніка па дадатковых паказчыках і лідзіруе ў квартэце.

Чацвёрты матч адбору на Еўра-2020 беларусы правядуць у нядзелю ў Мінску. Зноў супраць Чэхіі. На топ-турнір трапяць дзве лепшыя каманды, а таксама 4 зборныя з трэціх месцаў з 8-мі груп.