Зборная Беларусі па гандболе супраць Фінляндыі ў 18:50 на "Беларусь 5"

16 Чэрвеня 2019

Ужо на Еўра, але з якога месца? Зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе заключны матч кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы - 2020 супраць Фінляндыі. Наша каманда забяспечыла сабе ўдзел у топ-турніры і працягвае барацьбу за першы радок групы. Для гэтага трэба перамагчы фінаў і спадзявацца, што Боснія адолее ў гасцях Чэхію з розніцай не менш як тры мячы. Пакуль жа хлопцы Юрыя Шаўцова на другім радку. Гульня супраць Фінляндыі пройдзе ў Брэсце. Прамая трансляцыя пачнецца ў 18:50 на тэлеканале "Беларусь 5".


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя