Зборная Беларусі па гандболе прабілася ў асноўны раўнд чэмпіянату свету

19 января 2021

З трэцяга месца зборная Беларусі па гандболе прабілася ў асноўны раўнд чэмпіянату свету. У заключным матчы папярэдняга этапа каманда Юрыя Шаўцова ўступіла 25:29 Славеніі, хоць і мела перавагу па ходзе першага тайма 6 мячоў. Сапернік фінішаваў другім у квартэце Н, у лідарах чацвёркі расіяне.

У асноўным раўндзе згараюць ачкі, набраныя ў сустрэчы з камандай, якая завяршыла выступленне. У нашай чацвёрцы гэта Паўднёвая Карэя, якую мы абгулялі. Гэта значыць, у актыве беларусаў будзе адзін бал за кошт нічыёй з расіянамі, у нашых усходніх суседзяў тры пункты, два ачка ў славенцаў. У секстэце пад нумарам чатыры ў асноўным раўндзе ўжо заўтра мы згуляем са шведамі, у пятніцу - сустрэча з егіпцянамі, і завершым этап у нядзелю супрацьстаяннем з Паўночнай Македоніяй.