Зборная Беларусі па гандболе прабілася ў асноўны раўнд чэмпіянату свету

16 января 2021
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе забяспечыла сабе месца ў асноўным раўндзе чэмпіянату свету! Наша каманда ў другім туры папярэдняга этапа атрымала перамогу над Паўднёвай Карэяй - 32:24 - і такім чынам гарантавала сабе як мінімум трэцяе месца ў квартэце Н. Лепшым гульцом матча быў прызнаны правы крайні Мікіта Вайлупаў. Ён аформіў сёння 8 мячоў.