Зборная Беларусі па гандболе абгуляла Чарнагорыю. Віншуем дружыну Юрыя Шаўцова з чарговай перамогай

13 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе стала на яшчэ адзін крок бліжэй да Алімпіяды! Дружына Юрыя Шаўцова пасля перамогі над Сербіяй і паражэння ад Харватыі толькі што абгуляла зборную Чарнагорыі  Такім чынам, беларусы з другога месца групы А ступілі ў асноўны раўнд чэмпіянату кантынента, дзе за медалі першынства Старога Свету павядуць барацьбу 12 каманд. З кім пазмагаюцца нашы землякі, даведаемся заўтра, а пакуль яшчэ раз віншуем дружыну Юрыя Шаўцова з чарговай перамогай!