Зборная Беларусі па гандболе не змагла абгуляць Боснію і Герцагавіну

29 октября 2014

Зборная Беларусі па гандболе без траўміраванага Сяргея Рутэнкі ў складзе на Чыжоўка-Арэне не змагла абгуляць Боснію і Герцагавіну. У стартавым паядынку кваліфікацыі ЕУРА-2016 каманда Юрыя Шаўцова з цяжкасцю вырвала нічыю - 25:25. Наступны адборачны матч беларусаў пройдзе на выездзе 2 лістапада. У саперніках Літва.