Зборная Беларусі па гандболе напярэдадні вярнулася з Чарнагорыі

10 июня 2014

Зборная Беларусі па гандболе напярэдадні вярнулася з Чарнагорыі, а сёння пачала трэніроўкі перад матчам у адказ за выхад на чэмпіянат свету-2015. На выездзе беларусы, нагадаем, у драматычным матчы саступілі чарнагорцам - 27:28. Юрый Шаўцоў з паражэння трагедыі не робіць і верыць у сваю каманду.


Сустрэчу ў адказ супраць зборнай Чарнагорыі беларусы правядуць 15-га чэрвеня на Мінск-Арэне. Паядынак пачнецца ў 17:00.