Зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце Еўропы-2014 згуляе ў групе D

22 июня 2013
Яе сапернікамі стануць каманды Швецыі, Чарнагорыі і Харватыі. Матчы квартэта пройдуць на пляцоўцы Брандбю Хален, недалёка ад Капенгагена. Квіткі паступяць у продаж 1 ліпеня. Вядомы і іх кошт. Месцы стоячы - 30 еўра, седзячы ад 44-х.