Зборная Беларусі па гандболе пазбавілася шанцаў на плэй-оф чэмпіянату свету

23 января 2021

Праспалі пачатак гульні, што стала адным з ключавых эпізодаў паражэння ад Егіпта. І ў цэлым сапернік перамогу заслужыў абсалютна. Такія выказванні галоўнага трэнера зборнай Беларусі па гандболе Юрыя Шаўцова пасля няўдачы ў гульні з гаспадарамі чэмпіянату свету. Нашы хлопцы ўступілі з лікам 26:35. Гэты вынік не дазволіў беларусам прабіцца ў плэй-оф.

У турнірнай табліцы 4-й групы Егіпет - лідар, Швецыя - другі радок, у Расіі - трэцяя. Славенія - чацвёртая. У плэй-оф выйдуць дзве лепшыя каманды групы.