Зборная Беларусі па футзале забяспечыла сабе месца ў плэй-оф

21 апреля 2015

На чэмпіянаце свету па футзале заключны дзень групавога этапа. У 18 гадзін згуляюць Бельгія і Нарвегія - прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 17:55. А ў 20 гадзін на паркет Палаца спорту выйдуць каманда Марока і сапернік беларусаў па чвэрцьфінале - Парагвай. Запіс глядзіце ў 23:40 на "Беларусь 5". Наша каманда забяспечыла сабе месца ў плэй-оф, абгуляўшы напярэдадні Аўстралію з лікам 2:1. Сустрэча за выхад у паўфінал турніру паміж зборнымі Беларусі і Парагвая адбудзецца 22 красавіка ў сталічным Палацы спорту.