Зборная Беларусі па футболе ў эксперыментальным складзе сёння адправіцца ў Неўшатэль, дзе заўтра ў таварыскім паядынку згуляе са Швейцарыяй.
На сустрэчу паляцяць 19 футбалістаў, для 9 з іх выступ можа стаць дэбютным. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ігар Крывушэнка хоча паспрабаваць у матчы новую тактычную схему.













