Шанц, які выпаў, усведамляе кожны. Ужо заўтра зборная Беларусі па футболе паспрабуе як ніколі блізка падысці да фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы. У паўфінале кваліфікацыі Лігі нацый дружына Міхаіла Мархеля згуляе супраць Грузіі. Пераможца гэтага супрацьстаяння ў вырашальным паядынку пазмагаецца з трыумфатарам пары Паўночная Македонія - Косава. Галоўным жа арбітрам у заўтрашнім паядынку беларусаў прызначаны аўтарытэтны суддзя з Турцыі Джунейт Чакыр. Сёння раніцай нацкаманда вылецела ў Грузію.
Паядынак Грузія - Беларусь пройдзе заўтра ў Тбілісі і стартуе ў 19:00. Прамую трансляцыю сустрэчы глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5".













