Зборная Беларусі па футболе вяртаецца ў першую сотню сусветнага рэйтынгу

18 декабря 2014

Каманда, зараз ужо Аляксандра Хацкевіча, узнялася на дзве пазіцыі і зараз займае 99-ы радок. У лістападзе наша зборная пад кіраўніцтвам Андрэя Зыгмантовіча правяла два матчы. Адзін афіцыйны: паражэнне ад Іспаніі, 0:3. І адзін таварыскі, перамога над Мексікай, 3:2.