Настройваюцца даць бой лідару сусветнага рэйтынгу і рэабілітавацца перад балельшчыкамі за паражэнне з лікам 0:8 - у першым крузе зборная Беларусі па футболе зноў згуляе з Бельгіяй у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2022 года. Пасля чатырох тураў у актыве "белых крыл" толькі адна вікторыя пры трох паражэннях, з трыма ачкамі мы на чацвёртым месцы ў групе I. У актыве саперніка - чатыры перамогі і адзін нічыйны вынік . Ці атрымаецца сёння камандзе Георгія Кандрацьева даць бой грознаму апаненту, даведаемся з прамой трансляцыі на канале "Беларусь 2". Стартавы свісток на Цэнтральнай арэне ў Казані прагучыць у 21:45.













