Зборная Беларусі па футболе саступіла Нідэрландам у матчы кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы

14 октября 2019
Саступаем, але даём бой вельмі моцнай еўрапейскай камандзе. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе ўчора прайграла Нідэрландам у матчы кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы. Паядынак праходзіў на мінскім стадыёне "Дынама", і трыбуны былі запоўненыя пад завязку: яшчэ за некалькі дзён усе білеты на матч былі раскупленыя. У канцы першага тайма галандзец Війналдум аформіў дубль. А ў пачатку другой паловы сустрэчы Станіслаў Драгун забіў прыгожы гол. Аднак на большае нас не хапіла. 2:1 на карысць аранжавых. У турнірнай табліцы групы С мы па-ранейшаму чацвёртыя.