Зборная Беларусі па футболе (U-19) згуляла ўнічыю з камандай Шатландыі

10 Кастрычніка 2019

Зборная Беларусі па футболе, складзеная з гульцоў не старэйшых за 19 гадоў, вырвала нічыю ў Шатландыі на старце кваліфікацыі Еўра-2020. Саступаючы 0-2, нашы хлопцы зраўнавалі лік. Забілі Прышчэпа і Давыскіба. У суботу гульня супраць Германіі, у аўторак сапернік Андора. У элітны раўнд выйдуць дзве каманды.