Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Гандурасам
25 марта 2021
Вынік таварыскага матча з Гандурасам пакінуў негатыўны адбітак, але дапаможа трэнерскаму штабу зборнай Беларусі вызначыцца са складам на будучыя матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2022 года. Нагадаем, сустрэча ў Жодзіне напярэдадні завяршылася нічыёй 1:1. Дзяніс Лапцеў, які асісціраваў Паўлу Савіцкаму падчас узяцця варот у першым тайме, у пачатку другога атрымаў прамую чырвоную картку. Як падкрэслівае глаўкам Міхаіл Мархель, не па справе.













