Зборная Беларусі па футболе згуляла з Венгрыяй 1:1

7 июня 2018

Зборная Беларусі па футболе ў 2018 годзе яшчэ не прайгравала. Напярэдадні каманда Ігара Крывушэнкі, валодаючы перавагай, звяла ўнічыю таварыскую сустрэчу з Венгрыяй. На гол Антона Сарокі на 26-ай хвіліне госці Брэста адказалі мячом Варгі на 29-ай, 1:1.

Наперадзе ў каманды пералёт у Тамперэ, дзе беларусы згуляюць другі спарынг супраць Фінляндыі. На выезд не адправіцца абаронца Міхаіл Сівакоў. Замест яго выкліканы 20-гадовы Максім Швяцоў з мінскага "Дынама". Матч пройдзе 9 чэрвеня.