Без адзінага гульца БАТЭ, але пашыраным складам. Зборная Беларусі па футболе сёння ў Астраве згуляе кваліфікацыйны матч чэмпіянату свету - 2022 супраць каманды Чэхіі. Найбліжэйшы тыдзень у нашых футбалістаў будзе насычаны. Бо трэба будзе правесці 3 сустрэчы за тыдзень. Баланс гульняў паміж беларусамі і чэхамі складаецца не на нашу карысць, але апошні раз гэтыя каманды сустракаліся 18 гадоў таму. Старт прамой трансляцыі матча на "Беларусь 5" у 21:40. Пасля дзвюх гульняў наша каманда мае 3 ачкі і размяшчаецца на 4 месцы групы Е.
Зборная Беларусі па футболе згуляе з Чэхіяй у рамках кваліфікацыі ЧС-2022
2 сентября 2021













