Зборная Беларусі па футболе на гэтым тыдні пазмагаецца з Нідэрландамі і з Паўночнай Ірландыяй

18 марта 2019

Зборная Беларусі па футболе рыхтуецца да супрацьстаяння з адной з лепшых каманд свету. У чацвер, 21 сакавіка, мы гуляем на выездзе з Нідэрландамі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы - 2020. Сёння каманда Ігара Крывушэнкі правялі адкрытую трэніроўку ў Вяснянцы. На збор выклікалі 23 футбалістаў. З іх 14 прадстаўляюць айчынны чэмпіянат. У нашай групе  яшчэ Германія, Паўночная Ірландыя і Эстонія. Адзначым, прабіцца ў асноўны раўнд праз класічны адбор нашай камандзе пакуль не атрымлівалася. Куды больш шанцаў зрабіць гэта праз Лігу нацый. Увесну ў паўфінале турніру "Белыя крылы" пазмагаюцца на выездзе з Грузіяй.

Такім чынам, гістарычнае супрацьстаянне! У чацвер у 22:45 сустрэча ў Ратэрдаме. У нядзелю ў гэты ж час у нас новая бітва - з Паўночнай Ірландыяй. Абодва матчы ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".