Зборная Беларусі па футболе захавала 83 месца рэйтынгу FIFA

7 мая 2015

За апошні месяц каманда не згуляла ніводнай сустрэчы. Бліжэйшы матч падапечныя Аляксандра Хацкевіча правядуць 7 чэрвеня. Беларусы на выезд у таварыскім паядынку згуляюць з расіянамі. Роўна праз тыдзень на "Барысаў-Арэне" правядуць чарговы адборачны матч еўра-2016 супраць зборнай Іспаніі. Лідзіруюць у рэйтынгу немцы, зборная Аргенціны на другім месцы, каманда Бельгіі - трэцяя.