Зборная Беларусі па футболе правядзе матч кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2020 супраць каманды Эстоніі

10 октября 2019

Сёння зборная Беларусі па футболе згуляе ўпершыню ў 2019 годзе на стадыёне "Дынама". Наша каманда пазмагаецца супраць Эстоніі ў рамках кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2020. Настрой унутры нацыянальнай дружыны баявы, ёсць вялізнае жаданне згуляць станоўча. Беларусы на 4-м месцы з трыма ачкамі, сапернік замыкае квінтэт, у пасіве толькі паражэнні.