Зборная Беларусі па футболе супраць каманды Нідэрландаў у 22:45 на "Беларусь 5"

21 марта 2019

Зборная Беларусі па футболе сёння правядзе першы матч кваліфікацыйнага турніру на чэмпіянат Еўропы - 2020. Сапернік - каманда Нідэрландаў. "Аранжавыя" прапусцілі два апошнія буйныя турніры. Настрой у "белакрылых"  добры, футбалісты да гульні гатовы.

Пачатак матча Нідэрланды - Беларусь у 22:45. Прамая трансляцыя з Ратэрдама  на "Беларусь 5".