Зборная Беларусі па футболе пацярпела паражэнне ад Уэльса ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету - 2022. Паядынак праходзіў на нейтральным полі ў Казані. Нашы сапернікі намаганнямі Бейла з пенальці адкрылі лік, аднак на перапынак беларусы сыходзілі, ведучы 2:1. Вызначыліся Лісаковіч пасля 11-метровага і Павел Сядзько. У другім тайме футбалісты Уэльса забілі двойчы (дубль усё ў таго ж Бейла, прычым пераможны для сваёй каманды гол форвард правёў на трэцяй дададзенай хвіліне) і атрымалі перамогу 3:2. У сваёй групе зборная Беларусі з трыма ачкамі займае перадапошняе 4 месца. Наступны паядынак наша каманда правядзе ў сераду 8 верасня супраць Бельгіі.
Зборная Беларусі па футболе прайграла Уэльсу ў кваліфікацыі ЧС-2022
5 сентября 2021













