Зборная Беларусі па футболе прайграла зборнай Паўночнай Ірландыі з лікам 0:1

12 июня 2019

Зборная Беларусі па футболе пацярпела чарговае,  ужо чацвёртае, паражэнне ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2020. На сваім полі каманда Ігара Крывушэнкі  прайграла зборнай Паўночнай Ірландыі з лікам 0:1. Адзіны гол у паядынку на 86-й хвіліне матча забіў Пэдзі Макнейр. У групе наша каманда без набраных ачкоў дзеліць апошняе месца з эстонцамі, якія напярэдадні былі пераможаныя  зборнай Германіі 0:8.