Зборная Беларусі па футболе прыме каманду Гандураса ў Жодзіне
24 марта 2021
Праверка перад боем. Зборная Беларусі па футболе сёння ў Жодзіне правядзе таварыскі матч напярэдадні старту ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету. У саперніках - 64-я каманда сусветнага рэйтынгу Гандурас, мы ж у планетарным табелі ідзём 88-мі. Але, нягледзячы на гэта, спецыялісты фаварытам супрацьстаяння называюць "белакрылых". Стартавы свісток прагучыць у 20:00, прамая трансляцыя на "Беларусь 5". А ўжо ў найбліжэйшую суботу каманда Міхаіла Мархеля на стадыёне "Дынама" правядзе першы матч адбору да планетарнага форуму 2022 года супраць эстонцаў, 30 сакавіка на выездзе згуляем з бельгійцамі.













