Зборная Беларусі па футболе прыбыла ў Сафію на матч супраць Балгарыі

25 февраля 2020
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе сёння прыбыла ў Сафію, да матчу супраць Балгарыі рыхтуюцца 17 футбалістаў. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Пасля матча супраць Узбекістана  каманду пакінулі Сяргей Паліцевіч, Юрый Кендыш, Сяргей Матвейчык, Ігар Бурко, Дзяніс Лапцеў і Аляксандр Паўлавец, якія адправіліся ў Мінск. А папоўнілі склад Аляксандр Пазняк і Раман Вегера. Таварыскі паядынак супраць Балгарыі беларусы правядуць заўтра.