Зборная Беларусі па футболе застаецца ў лідарах групы С у Лізе нацый за матч да фінішнага розыгрышу

16 ноября 2020

У пятым туры на сталічным стадыёне "Дынама" "белыя крылы" ўзялі верх над камандай Літвы. Ужо на пятай хвіліне Яўген Яблонскі лік адкрыў, у гэтай жа палове перавагу гаспадароў падвоіў Макс Эбонг. Да канца сустрэчы лічбы на табло не змяніліся - 2:0. У беларусаў 10 ачкоў і першае месца ў квартэце пад нумарам чатыры. На два балы менш у другой зборнай - Албаніі. Напярэдадні "горныя арлы" былі мацнейшыя за Казахстан - 3:1. Такім чынам, пераможца чацвёркі вызначыцца 18 лістапада. Наша каманда будзе гасцяваць у Албаніі і, каб застацца на вяршыні табліцы, дастаткова будзе нічыёй.